У гомельскай школе невядомыя падпалілі дзверы актавай залы

Каля 6-й гадзіны раніцы 31 жніўня гомельскія ратавальнікі атрымалі выклік у сярэднюю школу №59. Там спрацавала пажарная сігналізацыя, і вартаўнік школы паведаміў пра пажар.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у актавай зале, размешчанай на першым паверсе школы, гарэлі дзверы запаснога выхаду. Агонь пашкодзіў дзверы, але пацярпелых няма.

Асноўная версія пажару, якую разглядаюць спецыялісты, — падпал.

На навучальны працэс пажар не паўплываў. Рамонтам школа занялася самастойна.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі