У гомельскіх абменніках узнік дэфіцыт расійскай валюты

У пунктах абмену валюты гомельскіх банкаў 16 снежня назіраўся недахоп расійскіх рублёў. Як інфармуе БелаПАН, вечарам у раёне вакзала і цэнтра горада не было расійскай валюты ў абменніках тых банкаў, дзе курс продажу расійскага рубля апусціўся да 167-175 беларускіх.

Дарэчы, у банках, якія трымалі крыху большы курс, расійскія рублі ў продажы былі, але ў абмежаванай колькасці.

Калі ўвечары ў адзін з банкаў у цэнтры Гомеля прыйшла вялікая сума расійскіх рублёў па нізкім курсе, тут з'явілася доўгая чарга.

Попыт на расійскую валюту тлумачаць тым, што многія гамельчукі і жыхары памежжа ездзяць у Расію на закупы. Там пасля падзення курсу рубля цэны на прадукты і прамысловыя тавары сталі значна ніжэйшыя за беларускія.

Як адзначае БелаПАН, вялікія чэргі каля абменнікаў былі сёння ў Магілёве, самым блізкім да расійскай мяжы абласным цэнтры Беларусі.

Фота — haqqin.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі