У Грэцыі ўпаў Ан-12 з сербскай зброяй для Бангладэш

В Греции упал Ан-12 с сербским оружием для Бангладеш

У Грэцыі разбіўся грузавы самалёт сямейства "Антонаў". Ан-12 выконваў рэйс з Сербіі ў Іарданію, калі пілот паведаміў пра адмову рухавіка і папрасіў дазволу на аварыйную пасадку ў аэрапорце Кавалы. Але след самалёта на экранах радараў быў страчаны за 18 км на захад ад аэрапорта.

Неўзабаве абломкі самалёта былі знойдзеныя на кукурузным полі каля вёскі Палеахоры ў муніцыпалітэце Пангеу. Пасажыраў на борце не было. Восем чальцоў экіпажа загінулі. Усе яны былі грамадзянамі Украіны.

Мінабароны Сербіі паведамляе, што самалёт, які ўпаў у Грэцыі, вёз у Бангладэш 11,5 тоны абароннай прадукцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі