У Гродна машына хуткай дапамогі падрэзала мікрааўтобус (ФОТА)

На вуліцы Перамогі ў Гродна кіроўца аўтамабіля хуткай дапамогі, рухаючыся ў напрамку хлебазавода па левай паласе, пачаў рэзка перастройвацца і не звярнуў увагі на пасажырскі Фольксваген Т4. Пра гэтае здарэнне піша "Блог Гродно s13".
Бус, пазбягаючы кантакту з “хуткай”, заскочыў на бардзюр і наехаў правым бокам на змерзлую кучу пяску. Яна, як трамплін, падкінула аўто ўверх і перагарнула на бок. Фольксваген спыніўся ў некалькіх сантыметрах ад дрэва.



Кіроўца буса атрымаў некалькі сінякоў і парэзаў руку. Першую дапамогу яму аказаў доктар, які знаходзіўся ў “хуткай”. Пацыентку з машыны медыкаў — жанчыну сталага веку — перасадзілі ў іншую “неадкладку”.



Кіроўца буса ад шпіталізацыі адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі