У Гродне дзіця пасля катання на горцы аказалася з траўмамі ў бальніцы
Горка не была прызначана для катання
У Гродне шасцігадовая дзяўчынка аказалася з сур'ёзнымі траўмамі ў бальніцы пасля катання на горцы. Яна каталася на цюбінгу разам з сяброўкай і яе бацькам. Падчас аднаго са спускаў цюбінг наехаў на трамплін. Пры падзенні дзяўчынка страціла прытомнасць.
Медыкі дыягнаставалі ў дзіцяці шматлікія траўмы. Зараз яе жыццю нічога не пагражае, распавялі ў СК. Там таксама адзначылі, што горка не была прызначаная для катання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.