У Гродне праходзіць чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце (відэа)

Больш за 300 спартсменаў з 13 краін сабраліся разам, каб пазмагацца ў майстэрстве па ўздыманні на пажарную вежу, эстафеце і бегу з перашкодамі. Чэмпіянат свету па пажарна-ратавальным спорце праходзіць у Гродне з 5 па 8 жніўня.

У першы дзень міжнародныя спаборніцтвы пачаліся з ўздымання па штурмавой лесвіцы на шматпавярховы будынак. Увечары лепшыя ратавальнікі з Літвы, Латвіі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Балгарыі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі ды іншых краін прайшліся па цэнтры Гродна — ад пажарнай каланчы да плошчы Леніна. Менавіта тут адбылася цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па пажарна-ратавальным спорце і ўзнагароджанне па выніках першага дня. Падтрымалі адкрыццё спаборніцтваў механізаваная калона рарытэтнай і сучаснай пажарнай тэхнікі і скачкі парашутыстаў гродзенскага аэраклуба.

Завершыў цырымонію канцэрт з выступам зорак эстрады, танцавальных калектываў і рыцарскіх клубаў. Спартоўцы і гараджане пабачылі вогненнае шоў, феерверк і лазернае шоў на пажарнай каланчы.

Праграма на 6-8 жніўня (стадыён «Нёман»)

6 жніўня а 9-й — пераадоленне паласы перашкод

7 жніўня а 9-й — пажарная эстафета

8 жніўня а 9-й — баявое разгортванне спецтэхнікі, 17.30 — закрыццё чэмпіянату і ўзнагароджванне.

Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі