У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам. Фота

У Гродне 10 красавіка ўшанавалі памяць ахвяр авіякатастрофы пад Смаленскам. Успомніць прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яшчэ 95 загінулых у авіякатастрофе ў 2010 годзе пад Смаленскам на вайсковыя могілкі прыйшлі больш за 60 чалавек. 10 красавіка каля Катынскага крыжа таксама ўшанавалі памяць ахвяр расстрэлаў ў 1940 годзе.

Жалобную сустрэчу адкрыў Генеральны консул польскага консульства ў Гродне Анджэй Хадкевіч. Ён нагадаў аб тым, якім чалавекам быў загінулы прэзідэнт, а таксама сказаў, якой трагедыяй для польскага народа былі гэтыя падзеі. У памяць аб ахвярах польскі сьвятар прачытаў малітву, а члены саюза палякаў ўсклалі кветкі і запалілі жалобныя лампадкі. Завяршылася мерапрыемства імшой у Бернардзінскім касцёле ў памяць ахвяраў катастрофы і рэпрэсій.

Крушэнне самалёта Качыньскага: Змова Пуціна і Туска ці памылка пілотаў?

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам падчас пасадкі пацярпеў крушэнне самалёт польскага прэзідэнта. Усе 96 чалавек (88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу), што знаходзіліся на яго борце, загінулі, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, высокапастаўленыя польскія вайскоўцы, палітыкі і грамадскія дзеячы. Яны збіраліся ўшанаваць памяць расстраляных польскіх афіцэраў савецкімі карнымі органамі.

У Мінску на акцыі памяці ахвяраў смаленскай катастрофы затрымалі Ніну Багінскую

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі