У гродзенскіх сасісках выявілі ДНК свіной чумы

У гродзенскіх сасісках выявілі ДНК свіной чумы

Расійскія ветэрынары канфіскавалі на мяжы з Беларуссю мясную прадукцыю, у якой выявілі ДНК афрыканскай чумы свіней (АЧС), паведамляе severinform.ru

Партыю свіных кілбасаў і сасісак, якая важыла каля паўтоны, вёз жыхар Цвярской вобласці Расіі. Вытворцам кілбасаў пазначаны Гродзенскі мясакамбінат. 

Дарэчы, з 7 верасня пастаўкі прадукцыі гэтага мяскамбіната ў Расію абмежаваныя, бо Рассельгаснагляд часта выяўляў у яго прадукцыі ДНК АЧС.

Нагадаем, што прадукты, заражаныя афрыканскай чумой свіней, бяспечныя для чалавека, але нясуц смяротную небяспеку для свіней. Таму ўся партыя кілбасаў і сасісак з АЧС была знішчаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі