У першым паўгоддзі прафіцыт бюджэта Беларусі склаў 4,4% ВУП
Ці 17,9 трлн рублёў, што адпавядае запланаваным параметрам бюджэта.
Прафіцыт рэспубліканскага бюджэта ў першым паўгоддзі 2015 года склаў 17,9 трлн рублёў, або 4,4% ВУП, што адпавядае запланаваным параметрам бюджэта. Прафіцыт бюджэта сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2015 г склаў 15,7 трлн рублёў, або 3,9% ВУП, паведамляе сайт Міністэрства фінансаў.
Даходы бюджэта сектара дзяржаўнага кіравання за першае паўгоддзе склалі 172,4 трлн рублёў, або 46,6% удакладненага гадавога плана. Даходы рэспубліканскага бюджэта склалі 76,7 трлн рублёў (49%).
Выдаткі бюджэта сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень 2015 склалі 156,7 трлн рублёў, ці 44,2% ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэта склалі 58,8 трлн рублёў, ці 41,7% ўдакладненага гадавога плана.
Фота: omn.ru