У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

Паліцыя апытала кіроўцаў, ілюстрацыйнае фота

Паліцыя апытала кіроўцаў, ілюстрацыйнае фота / AFP/ Miguel Medina

Пра смерць дальнабойшчыка з Беларусі паведамляе італьянская прэса. Цела знайшлі на стаянцы для грузавікоў у горадзе Песк'ера-дэль-Гарда, правінцыя Верона. Мужчына ляжаў побач са сваёй фурай. Яго знайшлі іншыя кіроўцы. Яму было 54 гады.

Хутчэй за ўсё смерць наступіла па натуральных прычынах на гэта паказваюць усе прыкметы. Але мясцовы суддзя распарадзіўся правесці ўскрыццё. Паліцыя апытала кіроўцаў. Прынята рашэнне правесці расследаванне, піша рэсурс "Беларусь і свет".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі