У Ізраілі памёр вядомы ў сярэдзіне 2010-х у Беларусі блогер Васіль Целагрэйкін

Аляксандр Кандратовіч (Васіль Целагрэйкін)

Аляксандр Кандратовіч (Васіль Целагрэйкін) / facebook.com

У Ізраілі памёр вядомы ў сярэдзіне 2010-х у Беларусі блогер Аляксандр Кандратовіч (Васіль Целагрэйкін). Пра яго смерць паведамілі сябры. Пра яе прычыны інфармацыі няма.

Целагрэйкіна называлі "страшным сном беларускай ДАІ". У сваіх відэазапісах ён часта “даваў прыкурыць” некампетэнтным інспектарам, дэманструючы добрае веданне тонкасцяў працэсуальна-выканаўчага заканадаўства і даючы парады іншым кіроўцам, як адстойваць свае правы. Часы яшчэ былі іншыя.

"Я заканчваў Акадэмію МУС. Там быў закладзены фундамент. А веды зусім з іншага месца ўзяліся. Я пачаў гэтым займацца таксама ад несправядлівасці",гаварыў блогер у 2016-м у інтэрв'ю Еўрарадыё.

У Ізраілі Аляксандр Кандратовіч жыў у апошнія гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі