У Кіеве зачыняюць усе казіно
А таксама залы гульнёвых аўтаматаў ды іншыя ўстановы, дзе практыкуюцца азартныя гульні.
Усе гульнёвыя ўстановы павінны спыніць сваю працу ва ўкраінскай сталіцы з нядзелі, 14 снежня. Пра гэта напярэдадні напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Зоран Шкірак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: “Калі заўтра ў Кіеве, крый божа, будзе працаваць хоць адна гульнёвая ўстанова, паведаміце мне персанальна, прыеду асабіста. Раённы кіраўнік міліцыі будзе несці асабістую адказнасць, уключна з вызваленнем”.
“Ніводная ўстанова не будзе працаваць, кропка”, — запатрабаваў ён.
Аб планах зачыніць усе гульнёвыя ўстановы ў Кіеве раней паведамляў міністр унутраных справаў Арсен Авакаў, інфармуе УНІАН.