У Кітаі стварылі аўтамабіль, які кіруецца сілай думкі

У Кітаі стварылі аўтамабіль, які кіруецца сілай думкі

Інжынеры з Нанькайскага ўніверсітэта Кітая разам з кампаніяй Great Wall распрацавалі аўтамабіль, якім можна кіраваць сілай думкі, перадаюць замежныя СМІ.

На стварэнне такога аўтамабіля ў распрацоўшчыкаў сышло два гады. Аўтамабіль стваралі для таго, каб за руль маглі сесці інваліды, якія не мелі раней такой магчымасці.

Пакуль што машына можа выконваць толькі некаторыя функцыі. Так, пры дапамозе імпульсаў галаўнога мозгу кіроўца можа прымусіць аўто перамяшчацца наперад і назад, прытармажваць і спыняцца, а таксама блакаваць і разблакоўваць дзверы.

Адмыслова прылада ў аўтамабілі счытвае мазгавыя імпульсы кіроўцы і перадае іх транспартнаму сродку. У гэтай прыладзе ёсць 16 датчыкаў, якія фіксуюць і расшыфроўваюць электраэнцэфалаграмы чалавека за рулём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі