У Клімавічах грузавы цягнік урэзаўся ў "Аўдзі-80". Кіроўца аўто загінуў (фота)
У Клімавічах каля 5-й гадзіны раніцы на рэгуляваным пераездзе праз чыгунку адбылася трагедыя.
Як паведамляе сайт магілёўскай абласной міліцыі, на пераездзе адбылося сутыкненне грузавога цягніка і аўтамабіля "Аўдзі-80". Аўтамабілем кіраваў 46-гадовы жыхар Клімавічаў.
Па версіі праваахоўнікаў, кіроўца выехаў на пераезд, калі там гарэў забараняльны сігнал светлафора. Там з ім сутыкнуўся грузавы цягнік, які рухаўся з Касцюковічаў у напрамку Крычава. Святлогукавая сігналізацыя на пераездзе знаходзіцца ў спраўным стане. Пры аварыі кіроўца аўто загінуў на месцы.
Затрымка цягніка склала 1 гадзіну 13 хвілін.
Па гэтым факце ідзе праверка. Прычыны ДТЗ высвятляюць спецыялісты.
Фота: uvd.mogilev.by