У конкурсе “Місіс Беларусь” можа перамагчы маладая жонка бізнесмена Ізраілевіча
На перамогу ў конкурсе “Місіс Беларусь” прэтэндуе маладая жонка бізнесмена Аркадзя Ізраілевіча.
Як піша TUT.by, Маргарыта Ізраілевіч прайшла закрыты кастынг і стала адной з 16 фіналістак конкурса, пераможца якога прадставіць нашую краіну на міжнародным форуме “Місіс свету”.
Аркадзь Ізраілевіч — беларускі бізнесмен, №98 у рэйтынгу “паспяховых і ўплывовых” за 2018 год, які складае рэдакцыя сайта “Ежедневник”. Але апошнім часам яго прозвішча часцей згадваецца ў СМІ не ў звязку з поспехамі ў бізнесе, а ў публікацыях пра скандал вакол забаўляльнага комплекса “Поедем поедим” у непасрэднай блізкасці ад месца сталінскіх расстрэлаў у Курапатах пад Мінскам.
Сумесных фота Маргарыты і Аркадзя ў публічным доступе няшмат. Але ў Еўрарадыё атрымалася знайсці відэа з іх вяселля. Там для “маладых” спявае яшчэ адна расійская зорка — “чорненькі з Івашушак” Кірыл Андрэеў: