У кватэры сябраў Ліберальнага клуба адбыўся ператрус
1 лютага ў мінскай кватэры, якую здымаюць сябры Ліберальнага клуба, адбыўся ператрус. Ён быў звязаны са справай аб "масавых беспарадках". Яго праводзілі два супрацоўнікі КДБ у прысутнасці панятых. У выніку былі канфіскаваныя інфармацыйныя носьбіты.
Ліберальны клуб — няўрадавая непалітычная арганізацыя, якая ладзіць дыскусіі з удзелам вядомых беларускіх і замежных экспертаў на актуальныя тэмы эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Беларусі.