У Лельчыцкім раёне гарыць лес, у Брагінскім — тарфянік

На Гомельшчыне ратавальнікі змагаюцца з пажарамі. У Лельчыцкім раёне гарыць лес, у Брагінскім — тарфянік, перадае БелаПАН са спасылкай на ратавальнікаў.

Каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна 10 жніўня выявілі лясны пажар на плошчы 4,5 га. Яго тушаць шэсць адзінак тэхнікі і 35 чалавек. Зранку 11 жніўня плошча пажару складала 2,5 га.

На тарфяніку каля вёскі Катлавіца Брагінскага раёна выявілі тарфяны пажар на плошчы 1 га. З агнём змагаюцца пяць машын і 16 чалавек. Зранку ў сераду плошча пажару складала 0,7 га.

Дарэчы, гарыць лес і на тэрыторыі Украіны каля мяжы з Беларуссю. Як паведамлялі ўкраінскія СМІ, ратавальнікам удалося лакалізаваць ачагі ўзгарання на тэрыторыі "Чарнобыльскай пушчы" яшчэ ў нядзелю. Цяпер ратавальнікі спрабуюць ліквідаваць агонь.

Фота: greenbelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі