У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек

Лівійскі горад пасля маштабнай паводкі 

Лівійскі горад пасля маштабнай паводкі  / AFP

У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек. Больш за 20 тысяч лічацца зніклымі без вестак. Прадстаўнікі ААН кажуць, што гэтая краіна перажывае "бедства эпічных маштабаў", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Аб прычынах такой вялікай колькасці ахвяр эксперты пакуль выказваюцца асцярожна. Аднак практычна ўсе паказваюць на тое, што на працягу многіх гадоў плаціны, якія прарвала вада, не падтрымліваліся ў належным стане. Таму, калі паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Лівіі накрыў ураган "Даніэль", яны не змаглі выканаць сваю функцыю.

ААН папярэдзіла аб небяспецы захворванняў, выкліканых забруджанай вадой.

У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі