У Ліянэля Месі траўма, ён не згуляе з БАТЭ

У Ліянэля Месі траўма, ён не згуляе з БАТЭ

Нападаючы "Барселоны" і зборнай Аргентыны Ліянэль Месі атрымаў пашкоджанне звязак левага калена і не выйдзе на поле на працягу двух месяцаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Барсы". Здарэнне адбылося на 3-й хвіліне хатняга матча чэмпіянату Іспаніі супраць "Лас-Пальмас" (у выніку ён быў выйграны гаспадарамі поля з лікам 2:1). Праз 7 хвілінаў пасля ўдару ў калена Месі вымушаны быў пакінуць поле. Яго адвезлі на абследаванне ў бальніцу.

Такім чынам, Ліянэль Месі не згуляе ў абодвух матчах групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў з БАТЭ: 20 кастрычніка ў Барысаве і 4 лістапада ў Барселоне.

Фота з твітара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі