У Луганску пагражаюць арыштоўваць дзяўчат, якія ходзяць у кавярні (відэа)

"Калі я заўтра ўбачу ў кавярні, у рэстаране хоць адну дзяўчыну, яна будзе арыштаваная. Сачыце за сваімі дзецьмі самі!", — заявіў Мазгавы. Прысутныя сустрэлі яго пагрозу воплескамі.

Камандзір "Прывіда" таксама адзначыў, што жанчына павінна найперш быць маці. "А якімі маці яны становяцца пасля рэстаранаў?", — сказаў ён. Жыхаркам Луганска прапанавалі "сядзець дома і вышываць крыжыкам".

Нагадаем, частку Луганскай вобласці Украіны, у тым ліку і абласны цэнтр, з вясны кантралююць прарасійскія баевікі.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі