У Лунінцы котка ўратавала людзей на пажары

Як паведамляе інтэрнэт-партал “Медыя-Палессе”, выпадак адбыўся ўначы 9 лютага. З невядомай пакуль прычыны агнём занялася драўляная хата. Суседзі выклікалі выратавальнікаў. Калі тыя прыбылі на месца здарэння, на вуліцы іх ужо чакалі 83-гадовы гаспадар дома, яго 65-гадовая жонка і 43-гадовая дачка — інвалід па зроку. Па іх словах, пабудзіла іх хатняя котка.



Пажар пашкодзіў перакрыцці, дах будынка і маёмасць гаспадароў. Цяпер спецыялісты выяўляюць прычыны ўзгарання.



Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі