У Любанскім раёне пабудуюць горна-ўзбагачальны комплекс

У Любанскім раёне пабудуюць горна-ўзбагачальны комплекс

Нежынскі горна-ўзбагачальны комплекс плануецца пабудаваць у Любанскім раёне Міншчыны на базе Старобінскага радовішча калійных соляў. 11 верасня Аляксандр Лукашэнка і старшыня савета дырэктараў ААТ "НК "Русснефть" Міхаіл Гуцарыеў урачыста заклалі капсулу на месцы яго будаўніцтва. У пасланні, змешчаным у капсуле, утрымліваецца пажаданне будучым пакаленням годна працягнуць пачатую справу, упэўнена ісці наперад і ўмацоўваць Айчыну стваральнымі справамі.

У сваёй прамове кіраўнік Беларусі адзначыў, што будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу мае як рэгіянальнае, так і агульнадзяржаўнае значэнне. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, новы комплекс дасць магчымасць вырашыць значныя эканамічныя пытанні, а таксама надасць краіне дадатковы імпульс у развіцці. На прадпрыемстве будуць створаны амаль 2000 працоўных месцаў і сацыяльная інфраструктура для камфортнага жыцця.

Акрамя таго, пры будаўніцтве комплексу за бліжэйшыя два-тры гады будзе газіфікаваны 21 населены пункт Любанскага раёна. Таксама плануецца будаўніцтва чыгуначнай станцыі і 37 км чыгункі, рэканструкцыя Любанскага водазабору і ачышчальных збудаванняў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі