У Мачулішчы прыляцеў расійскі Іл-76 — Беларускі Гаюн

Іл-76 / Вікіпедыя, ілюстрацыйнае фота

Іл-76 / Вікіпедыя, ілюстрацыйнае фота

У Мачулішчы пад Мінскам прыляцеў расійскі ІЛ-76, паведамляе тг-канал "Беларускі Гаюн". Гэта вайскова-транспартны самалёт, які можа прыняць на борт каля 150 чалавек.

Невядома, прыляцеў ён з пасажырамі ці пусты.

Цікава, што гэта адбылося адразу пасля паведамлення пра авіякатастрофу з самалётам Яўгена Прыгожына. Афіцыйна заснавальніка ПВК "Вагнер" могуць прызнаць загінулым толькі пасля экспертызы парэшткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі