У Магілёве тры чалавекі загінулі ў аўто, якое загарэлася ад сутыкнення са слупам

У Магілёве тры чалавекі загінулі ў аўто, якое загарэлася ад сутыкнення са слупам

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі тры чалавекі, адбылося ў Магілёве позна ўвечары 11 верасня. Легкавы аўтамабіль “Вольва С-80” каля запраўкі па праспекце Шміта, 35 урэзаўся ў жалезабетонную апору тралейбуснай кантактнай лініі. Ад сутыкнення аўтамабіль загарэўся, паведамляе прэс-служба МНС.

На месца пажару прыбылі выратавальнікі і толькі пасля таго, як агонь патушылі, знайшлі ў машыне целы траіх ахвяраў аўтааварыі.

У выніку ДТЗ спыніўся рух тралейбусаў, які аднавілі праз некалькі гадзінаў.

Як высветліў Onliner.by, у машыне знаходзіліся двое хлопцаў і дзяўчына, усім было да 25 гадоў. Знаёмыя загінулага гаспадара машыны сказалі, што малады чалавек быў акуратным кіроўцам і не шанаваў вялікія хуткасці. Камеры знешняга назірання зафіксавалі, як кампанія выходзіла з АЗС. Пасля таго, як маладыя людзі зноў селі ў машыну, манера кіравання рэзка змянілася — шафёр не справіўся з машынай, наскочыў на бардзюр і ўрэзаўся ў слуп. Мяркуецца, што ў момант здарэння за рулём быў не ўладальнік машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі