У Малдове сарваліся прэзідэнцкія выбары

Выбары прэзідэнта Малдовы, вызначаныя на 23 кастрычніка 2009 года, не адбудуцца. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня адмысловай камісіі па правядзенні выбараў на пост прэзідэнта Малдовы Іён Плешка. Як паведамляе агенцтва "Интерфакс", працэдура выбараў кіраўніка малдаўскай дзяржавы адкладаецца, бо ў адведзены законам тэрмін (да 24 гадзінаў 17 кастрычніка) быў зарэгістраваны толькі адзін кандыдат на пост прэзідэнта — лідэр Дэмакратычнай партыі, экс-спікер парламента Марыян Лупу. А выбары прэзідэнта Малдовы могуць адбыцца толькі на альтэрнатыўнай аснове — калі ў іх будзе ўдзельнічаць не меней двух кандыдатаў. Гэта прадугледжвае пастанова Канстытуцыйнага суду Малдовы, а таксама міжнародная практыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі