У Малдове ўшанавалі пераможцаў конкурсу "Беларусь — мая Радзiма"

У Малдове 20 снежня адбылося ўшанаванне пераможцаў і лаўрэатаў літаратурна-паэтычнага конкурсу "Беларусь — мая Радзiма". Зладзіла яго Беларуская грамада Малдовы. Як паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Рады грамады Юры Статкевіч, конкурс доўжыўся тры месяцы. Усе пададзеныя працы (вершы, нарысы, аповеды) прысвячаліся этнічнай Радзіме.

Пераможцы і лаўрэаты творчага змагання былі адзначаныя граматамі і грашовымі прызамі ад Беларускай грамады і амбасады Беларусі ў Малдове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі