У Маскве і Пецярбургу праходзяць жаночыя акцыі салідарнасці з Юліяй Навальнай
У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбываецца жаночая акцыя салідарнасці з Юліяй Навальнай і жанчынамі-палітвязнямі, паведамляе "Новая газета". Па ацэнках журналістаў, у Маскве на акцыю выйшла некалькі соцень чалавек.
Дзяўчыны сталі ў ланцуг салідарнасці, у руках яны трымаюць белую стужку. Іх лозунг: "Каханне мацнейшае за страх!".
Відэа @meduzalive
У Пецярбургу ўдзельніцы ланцуга салідарнасці прынеслі кветкі да помніка ахвяраў палітычных рэпрэсій і пачалі разыходзіцца. Па апошніх звестках, затрыманых сярод удзельнікаў акцыі няма.
У Пецярбургу згадалі Ірыну Славіну, галоўнага рэдактара сайта «Koza.Press», якая 2 кастрычніка 2020 года падпаліла сябе каля будынка ГУ МУС Ніжнегародскай вобласці / фота Давіда Френкеля, "Медиазона"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.