У Маскве па "балотнай справе" асудзілі 8 чалавек

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы расійскай сталіцы, а некаторых — ва ўжыцці гвалту ў дачыненні да паліцыянтаў. Аляксандра Духаніна (Навумава) атрымала ўмоўны тэрмін — 3 гады і 3 месяцы. Астатнія 7 чалавек будуць адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму:



Сяргей Крываў — 4 гады, Андрэй Барабанаў — 3 гады і 7 месяцаў, Дзяніс Луцкевіч, Сцяпан Зімін і Аляксей Паліховіч — па 3 гады і 6 месяцаў, Арцём Савелаў — 2 гады і 7 месяцаў, Яраслаў Белавусаў — 2 гады і 6 месяцаў.



У панядзелак каля суда было затрымана больш за 100 чалавек, што прыйшлі падтрымаць пратэстоўцаў, якіх судзілі. У пятніцу затрыманых было больш за 200 чалавек, паведамляе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі