У Маскве памёр вядомы акцёр Леў Дураў
Яму было 84 гады. Дурава шпіталізавалі два тыдні таму ў цяжкім стане.
У Маскве на 85-м годзе жыцця памёр вядомы акцёр Леў Дураў. Яго шпіталізавалі два тыдні таму ў цяжкім стане. Лекары дыягнаставалі ў акцёра цяжкую пнеўманію. Пасля некаторага паляпшэння Льву Дураву стала горш. Уначы 20 жніўня яго не стала, інфармуе РІА "Новости".
Леў Дураў — народны артыст СССР. У кіно здымаўся з 1954-га, на яго рахунку каля 200 роляў. Сярод іх ролі ў такіх фільмах, як "17 імгненняў вясны", "Вялікая перамена", "Д'Артаньян і тры мушкецёры". Яго называюць "акцёрам-легендай".
Фота: rusnovosti.ru