У Маскве працягваюцца перамовы прэм'ераў Сідорскага і Пуціна

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі праводзіць у Маскве двухбаковыя перамовы з расійскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным. Калі раней яны правялі перамовы ў пашыраным складзе з удзелам членаў урадаў, дык цяпер — сам-на-сам. Як паведамляе РИА "Новости", на перамовах у пашыраным складзе абмяркоўваліся беларуска-расійскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у прыватнасці, у сферы транспарту, энергетыкі, космасу і агульнай мытнай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі