У Маскве забіты Барыс Нямцоў (фота, відэа)

У Маскве застрэлены палітык Барыс Нямцоў. Як паведамілі ў Следчым камітэце РФ, усё адбылося каля 23 гадзін па маскоўскім часе. Нямцоў прагульваўся па мосце са сваёй сяброўкай, якая прыехала з Украіны. Раптам пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога раздаліся 4 ці 6 стрэлаў. Ад атрыманых траўмаў палітык памёр на месцы. Яго сяброўку дапытваюць следчыя. У расійскай сталіцы абвешчаны план-перахоп, распачата крымінальная справа.

У Маскве праходзіць акцыя памяці Барыса Нямцова (відэа)

Людзі нясуць на месца трагедыі кветкі і свечкі. Яны пачалі падыходзіць сюды яшчэ ўначы, як толькі паліцыя зняла ачапленне.

Нямцоў у апошнім інтэрв'ю пра "садыста Пуціна": Ён разумее толькі мову сілы

Па дадзеных ТАСС, забойства адбылося на Васільеўскім спуску. Тэлеканал РЕН паведамляе, што яго забілі на Вялікім Каменным мосце.

Барыс Нямцоў — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў 1959 годзе. З 1991 па 1997 гг. быў губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі. Пасля перайшоў на працу ва ўрад у якасці міністра паліва і энергетыкі і першага намесніка старшыні ўрада. У 1997-1998 гадах таксама ўваходзіў у Савет бяспекі РФ. У 1999-2003 гадах — дэпутат расійскага парламента, дзе займаў пасады намесніка старшыні Дзярждумы і кіраўніка фракцыі Саюза правых сіл. Пасля 2003 працаваў у бізнесе і быў пазаштатным дарадцам прэзідэнта Украіны.

Пасля расколу ў “Саюзе правых сіл” у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння апазіцыйнага дэмакратычнага руху “Салідарнасць”. З 2012 года — сустаршыня палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды” (РПР-ПАРНАС).

З'яўляецца кандыдатам фізіка-матэматычных навук. Вядомы выданнем шэрагу антыкарупцыйных дакладаў, якія крытыкуюць цяперашняга прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў “Маршаў нязгодных” і пратэстных мітынгаў “За сумленныя выбары”.

Барыс Нямцоў падтрымліваў добрыя адносіны з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. У прыватнасці з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

Следчы камітэт Расіі па Маскве узбудзіў крымінальную справу. Па іх версіі з аўтамабіля было зроблена больш за 6 стрэлаў у палітыка. Большай інфармацыі пакуль няма.

Нямцоў: Я бачыў беларусаў вельмі моцных і смелых, але яны — у эміграцыі 

Барыс Нямцоў: “Пуцін палічыў, што Лукашэнка яго кінуў” 

Барыс Нямцоў распавёў пра тайную хваробу Уладзіміра Пуціна (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі