У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута

У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута

У Маскве знік беларускі палітолаг Аляксандр Фядута. Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на яго жонку Марыну Шыбко. Сама жанчына збіраецца неадкладна вылятаць у расійскую сталіцу на пошукі мужа, які не выходзіць на сувязь.

У Facebook Фядута апошні раз быў анлайн сёння каля першай гадзіны ночы. Яго ўжо шукае маскоўская паліцыя.

Вядома, што палітолаг працаваў у Расіі медыякансультантам.

Аляксандру Фядуту 56 гадоў. У 1994-1995 гадах быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, займаў пасаду начальніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У далейшым выступаў з публіцыстыкай у недзяржаўных выданнях. Выдаў кнігу "Лукашэнка. Палітычная біяграфія" (2005). На прэзідэнцкіх выбарах 2010-га Фядута быў у камандзе Уладзіміра Някляева. Яго арыштавалі. Аляксандр Фядута прызнаваўся палітвязнем і вязнем сумлення. У выніку асуджаны на ўмоўны тэрмін.

Фядута — вядомы беларускі літаратуразнаўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі