У мінчукоў з'явіўся свой "Японскі Бог"

Амаль палову года групе музыкаў давялося змагацца з бюракратыяй, каб атрымаць дазвол на адкрыццё новай кавярні на бульвары Талбухіна 
Новая пляцоўка, дзе кожны дзень будзе гучаць жывая музыка, пакуль мае загадкавую назву, нават дзве: "Японский Бог ці Jolly Roger Cafe". Як распавёў Еўрарадыё арт-дырэктар "Jolly Roger Cafe" Ягор Някрасаў, кавярня адкрыта музыкантамі і для музыкантаў:

Ягор Някрасаў: "З ідэяй усё было проста — хацелася граць кожны дзень і запрашаць на выступы розных музыкантаў. Пакуль ніякіх асаблівых крытэрыяў адбору гуртоў, якія змогуць граць у нашай кавярні, не існуе".


арт-дырэктар "Jolly Roger Cafe" Ягор Някрасаў


Markuts Band
Пакуль у новай гарадской кавярні яшчэ няма свайго сайту, а рэклама ўсіх мерапрыемстваў адбываецца пасродкам сацыяльнай сеткі "vkontakte.ru". Спонсараў у "Jolly Roger Cafe" таксама няма, таму цягам наступнага месяца музыканты ўласнымі сіламі збіраюцца адрамантаваць памяшканне, наладзіць вентыляцыю, аздобіць меню бара.


"Але зачыняцца на рамонт мы не будзем. На гэта адвядзем час ці раніцай, ці позна ўначы", — удакладняе Ягор Някрасаў.


Кавярня "Японский Бог aka Jolly Roger Cafe" будзе працаваць з 10-й і пакуль да 22-й гадзіны. Пасля правядзення пэўных дамоўленнасцяў, уладальнікі спадзяюцца працягнуць час працы. Удзень у кавярні можна будзе паабедаць, ці проста папіць піва пад лёгкую музыку.


Праграма выступу ў "Jolly Roger Cafe" ужо распісана да канца студзеня. У адзін вечар тут могуць выступіць адразу некалькі гуртоў, бо не кожны "пацягне" 3 гадзіны жывого выступу:

Ягор Някрасаў: "У нас не будзе, напрыклад, адбору на артыстычнасць, як у клубе "Doodah King". У нас усё прасцей. Таму на дадзены момант у нас ёсць каля 300 заявак на выступ".


гурт JESTER



 Ягор Някрасаў і Юрый Віленчык (гурт HUSH)

На адкрыцці клуба выступілі гурты Markuts Band, Jester і Darwins

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі