У Мінск прыбыла новая кіраўніца прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын

У Мінск прыбыла новая кіраўніца прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын

11 верасня ўвечары ў Мінск прыбыла новая кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, перадае БелаПАН. Нямецкая дыпламатка Віктарын на гэтай пасадзе змяніла Майру Мору, якая завяршыла сваю дыпламатычную працу ў Беларусі 31 жніўня.

Андрэа Віктарын нарадзілася 13 снежня 1957 года. З 1989 года яна — на дыпламатычнай службе ў МЗС Нямеччыны. Працавала ў нямецкіх амбасадах у Латвіі, Нідэрландах, Арменіі.

У нашай краіне яна ўжо не навічок: у 2000-2003 гадах Віктарын была дарадцай нямецкай амбасады ў Беларусі.

З 2012 года і да цяперашняга прызначэння Віктарын ўзначальвала нямецкае дыппрадстаўніцтва ў Рызе.

Фота: latviannews.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі