У Мінск прыляцеў прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў
Дэлегацыя Туркменістана прыбыла 8 кастрычніка ў Беларусь з афіцыйным візітам.
Сёння адбудуцца афіцыйныя перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва ў розных сферах.
Пасля завяршэння афіцыйнага двухдзённага візіту ў Беларусь Гурбангулы Бердымухамедаў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое пройдзе ў Мінску 10 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.
57-гадовы Бердымухамедаў - другі прэзідэнт Туркменістана. Вышэйшую дзяржаўную пасаду ён займае з лютага 2007 года. Апошні раз Бердымухамедаў прылятаў у Беларусь у красавіку 2012 года.