У Мінск з чатырохдзённым візітам прыбыў прадстаўнік МЗС Нямеччыны

У Мінск з чатырохдзённым візітам прыбыў прадстаўнік МЗС Нямеччыны

У Беларусь прыбыў упаўнаважаны МЗС Нямеччыны па пытаннях супрацоўніцтва з грамадзянскімі ініцыятывамі Расіі, Цэнтральнай Азіі ды краін Усходняга партнёрства Гернат Эрлер. Яго візіт працягнецца з 2 па 5 верасня. Як перадае БелаПАН, нямецкі дыпламат сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасці.

З нагоды візіту Эрлер заявіў, што вызваленне палітвязняў 22 жніўня з'яўляецца пазітыўным сігналам для адносінаў Беларусі з Нямеччынай і Еўрасаюзам. "Мы б хацелі актывізаваць наш агульны дыялог. У той жа час галоўнае значэнне па-ранейшаму мае правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку. Мы спадзяемся, што АБСЕ зможа бесперашкодна назіраць за выбарамі і засведчыць прагрэс у пытанні захавання стандартаў АБСЕ", — зазначыў дыпламат.

Дарэчы, сёлета ў траўні Гернат Эрлер прыязджаў у Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 70-годдзя перамогі над фашызмам.

Фота: naviny.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі