У Мінску абвесцяць тэндэр на будаўніцтва новага футбольнага стадыёна
Яго ўмяшчальнасць павінна скласці болей за 30 тысяч гледачоў.
Напрыканцы тыдня абвесцяць міжнародны тэндэр на праектаванне і будаўніцтва ў Мінску новага футбольнага стадыёна. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай федэрацыі футбола і кіраўнік Банка развіцця Сяргей Румас у часе справаздачы Аляксандру Лукашэнку 16 сакавіка.
Указ аб будаўніцтве стадыёна ўмяшчальнасцю 33-35 тысяч месцаў быў падпісаны 18 ліпеня 2014 года. Плануецца, што новая пляцоўка будзе гатовая да канца 2018 года.
Таксама Лукашэнка даручыў Румасу давесці да ладу стадыён “Трактар”, дзе ў наступным годзе пройдуць матчы фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, перадае тэлеканал ОНТ.