У Мінску адсвяткавалі дзень нараджэння Максіма Багдановіча
У Мінску каля помніка Максіму Багдановічу адбыўся мітынг, прысвечаны 118-й гадавіне з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Як перадае БелаПАН, удзельнікі мітынгу, якія сабраліся ў скверы каля Тэатра оперы і балета, усклалі кветкі да помніка паэту.
З прамовамі выступілі пісьменнікі і грамадскія дзеячы. Свае вершы, прысвечаныя паэту, прачыталі беларускія паэтэсы Ніна Маеўская і Людміла Хейдарава.
У Літаратурным музеі Багдановіча адбылася прэзентацыя выставы "Спрадвечнае" аўтара мастацкай канцэпцыі музея Эдуарда Агуновіча і літаратурна-музычнае прадстаўленне "Згукі бацькаўшчыны" з удзелам беларускіх пісьменнікаў, а таксама артыстаў тэатра "Жывое слова".