У Мінску асудзілі “дзядоў”, якія да смерці збілі салдата

Мінскі міжгарнізонны суд вынес прысуд былым вайскоўцам, якія да смерці збілі салдата. Двое з іх атрымалі 3,5 і 8 гадоў калоніі жорсткага рэжыму, яшчэ дваіх прыгаварылі да “хіміі”, а астатніх чацвярых – да абмежавання волі. Маладога салдата, які служыў у ракетных войсках пад Заслаўем, забілі ў красавіку гэтага года за тое, што ён адмовіў “дзеду” ў тую ж хвіліну прынесці пласкагубцы. Аднак паводле афіцыйнай версіі, маладзён раптоўна памёр без вядомых прычын.

Па патрабаванні маці была праведзеная эксгумацыя. Справай занялася Беларуская ваенная пракуратура.

Аказалася, што ў гэтай воінскай частцы ўжо некалькі гадоў панавала сапраўдная дзедаўшчына.

Навабранцаў маглі пакараць за ўсё, што заўгодна. Асуджаныя салдаты называлі дзедаўшчыну “па-застатутнымі традыцыямі” і прызналіся, што за кожную правіннасць білі небалюча: 3 удары ў грудную клетку і 3 удары па галаве, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі