У Мінску аварыйна сеў самалёт, які ляцеў у Маскву

Невялікі самалёт, які выконваў рэйс па маршруце Варшава-Масква, здзейсніў аварыйную пасадку ў Мінску. Прычынай стала расколіна лабавога шкла ў кабіне пілота, паведамляе "Інтэрфакс". Самалёт З-56-Х запрасіў аварыйную пасадку ў нацыянальным аэрапорце "Мінск-2". На борце знаходзіліся сем пасажыраў і тры чальцы экіпажу. У выніку пасадкі, якая прайшла ў штатным рэжыме, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі