У Мінску бетонны мост умацавалі драўлянымі канструкцыямі
У Мінску на праспекце Машэрава бетонны мост праз Свіслач умацавалі драўлянымі канструкцыямі. Камунальнікі запэўніваюць, што “мост не развальваецца”, а бетонныя пліты падпёртыя згодна з заключэннем спецыялістаў “у мэтах умацавання”. Аднак пра сэнс тэхнічнага заключэння гаварыць адмаўляюцца (як і ў “БелдарНДІ”). Пры гэтым падкрэсліваюць, што па мосце “ездзіць бяспечна”, паведамляе Радыё Свабода.
Як вядома, у снежні 2017-га ў мосце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне выявілі расколіну. Пасля гэтага па ўсёй краіне пачалі правяраць стан мастоў.
Фота: svaboda.org.