У Мінску канатаходзец прайшоў на вышыні 70 м паміж двума будынкамі (фота)
23 верасня ў Мінску прафесійны канатаходзец прайшоў на вышыні 70 метраў паміж двума шматпавярховымі офіснымі будынкамі на праспекце Дзяржынскага — з паўночнай вежы комплекса "Тытан" да "Вежы Еўропы". Зрабіў гэта экстрэмал Станіслаў Панюта, які прыехаў з украінскага горада Днепрапятроўска. Ён прайшоў па тонкай страпе, нацягнутай на ўзроўні 21-га паверха.
Пасля ўкраінца свае сілы паспрабавалі менш дасведчаныя канатаходцы-беларусы.
Акцыя была прымеркаваная да адкрыцця "Вежы Еўропы" — цэнтральнага высотнага дома "Тытана".