У Мінску праходзіць акцыя пратэсту супраць выкрадання актывістаў апазіцыі
Акцыя пратэсту супраць выкрадання актывістаў апазіцыі праходзіць у гэты час на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Мерапрыемства, не санкцыянаванае гарадскімі ўладамі, прымеркавана да Дня салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і рэпрэсаванымі, які адзначаецца апазіцыяй 16-га чысла кожнага месяца.
У 18 гадзін каля паўсотні чалавек сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці з транспарантамі "Не палітычнаму тэрору!", Kidnappers must go to the Hague ("Выкрадальнікі — у Гаагу"), бела-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі зніклых палітыкаў, а таксама арыштаваных Арцёма Дубскага і ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Міліцыя праз мегафон папярэджвае пра несанкцыянаваны характар акцыі, перадае БелаПАН.