З крыкамі "Света" і "Свабода": у Мінску прайшоў пікет у падтрымку Ціханоўскай
На мітынг прыйшлі тысячы людзей / Еўрарадыё
19 ліпеня ў парку Дружбы народаў прайшла першая агітацыйная сустрэча кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з мінчанамі.
Па падліках праваабаронцаў "Вясны" на пляцоўцы сабралася каля 7,5 тысяч чалавек. Людзі прыйшлі сем'ямі, з дзецьмі, хатнімі жывёламі і кветкамі ў руках, прыехалі на роварах і самакатах. Аўтамабілісты, якія праязджалі міма, віталі іх сігналам у знак падтрымкі.
Падчас сваёй прамовы Святлана Ціханоўская заявіла, што хоча стаць прэзідэнтам Беларусі дзеля перамен і новых сумленных выбараў.
— Лепш зараз рабіць усё магчымае, чым пад папсу "Славянскага базару" развітвацца з нашай надзеяй на свабоду, — дадала падчас пікету Марыя Калеснікава, прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі.
"Надзея — гэта тое, чаго няма ў беларусаў, і мы хочам гэта змяніць", — сказала Вераніка Цапкала.
Людзі горача віталі Ціханоўскую крыкамі "Света! Света!" — у нейкі момант у Святланы з'явіліся на вачах слёзы ад эмойцый. Публіка слухала і гучна падтрымлівала лозунгамі "Свабода!", "Жыве Беларусь", "Перамога" кожнае слова Святланы і прадстаўніц штабоў Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі — Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай.
Цягам пікета на ў парку Дружбы народаў были праблемы з мабільная сувяззю — гэта ўскладніла працу журналістаў. Адразу пасля мітынгу прыхільнікі Ціханоўскай разышліся па дамах. Інтэрнет зноў запрацаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.