У Мінску праходзіць устаноўчы з'езд Беларускай партыі працоўных
26 ліпеня ў Мінску праходзіць устаноўчы з'езд Беларускай партыі працоўных. У ім удзельнічаюць 65 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. На з'ездзе будзе прыняты статут і праграма партыі, а таксама абрана яе кіраўніцтва.
Як нагадвае БелаПАН, планавалася, што ўстаноўчы з'езд партыі адбудзецца яшчэ ў сакавіку, аднак з-за цяжкасцяў эканамічнага характару ён неаднаразова пераносіўся.
Беларуская партыя працоўных ствараецца на аснове ліквідаванай у 2004 годзе Беларускай партыі працы. Мінюст абвінаваціў партыю ў сістэматычным парушэнні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статуту.
Беларуская партыя працы была створаная ў 1993 году. Да моманту ліквідацыі яе ўзначальваў, за выключэннем некалькіх гадоў, Аляксандр Бухвостаў.