У Мінску прайшоў чарговы працэс над п'яным кіроўцам (відэа)

Нядаўна ён здзейсніў такое ж правапарушэнне. Суд прыняў рашэнне аб канфіскацыі аўтамабіля ў даход дзяржавы. Мужчына атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. У сувязі з тым, што абвінавачаны займаўся прадпрымальніцтвам, на бліжэйшыя пяць гадоў яму забаронена звязваць сваю дзейнасць з кіраваннем аўтамабілем. Таксама мінчук мусіць заплаціць штраф — амаль 40 мільёнаў рублёў.



Гэта ўжо трэцяе ў краіне падобнае рашэнне суда, адзначае тэлеканал АНТ. Пасля таго, як ў Беларусі пачало дзейнічаць больш жортскае заканадаўства ў дачыненні п'яных кіроўцаў, прайшлі два месяцы. За гэты час 48 спраў накіравалі ў суд.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі