У Мінску сілавікі збілі журналіста, але крымінальнай справы не будзе

У Мінску сілавікі збілі журналіста, але крымінальнай справы не будзе

Следчы камітэт паведаміў пра вынікі праверкі па факце збіцця журналіста Антона Трафімовіча. У той дзень, 15 ліпеня, да ЦВК стаяла вялізная чарга людзей, якія падавалі скаргі на нерэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Трафімовіч гэта асвятляў для Радыё Свабода.

"Калі я выйшаў з вуліцы Мяснікова на Нямігу, каля мяне прыпыніўся мікрааўтобус, адкуль выбеглі 6-7 чалавек, двое ў форме АМАПу, астатнія — у цывільным, — расказваў журналіст. — Мне закруцілі рукі за спінай... Пры затрыманні моцна стукнулі па носе".

Ён успамінае, што на яго руках былі кайданкі, з носа цякла кроў, а сілавікі ніяк на гэта не рэагавалі.

Праз гадзіну Антона Трафімовіча адпусцілі з  Заводскага РУУС. Ён напісаў заяву ў Следчы камітэт з патрабаваннем распачаць крымінальную справу супраць сілавікоў, якія парушылі ягоныя правы як журналіста. Адказ прыйшоў праз чатыры месяцы: склад злачынства не знайшлі, таму крымінальнай справы не распачалі.

"Было б наіўна разлічваць на нешта іншае, — кажа Трафімовіч. — Асабліва пасля таго, як сотням людзей зь цяжэйшымі траўмамі адмовілі ў крымінальных справах супраць сілавікоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі