У Мінску створаная моладзевая кааліцыя "Новае пакаленне"

Дамова аб стварэнні моладзевай кааліцыі "Новае пакаленне" падпісаная 5 снежня ў Мінску. Гэта адбылося недалёка ад сквера Янкі Купалы. БелаПАН са спасылкай на намесніцу старшыні міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Анастасію Палажанку піша, што гэтая дамова падпісаная з мэтай абароны моладзевымі арганізацыямі незалежнасці Беларусі, сістэмнага развіцця беларускай культуры як культуры незалежнай дзяржавы.

Наступныя задачы новага блока — дамагацца вызвалення з-за кратаў тых, хто лічыцца палітычнымі зняволенымі, і прыкладаць высілкі да інтэграцыі Беларусі ў Еўропу.

Дамову аб стварэнні блока падпісалі лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, кіраўнікі арганізацыі Партыі БНФ "Моладзь БНФ" Сяржук Семянюк, моладзевай арганізацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Любоў Камянева, арганізацыі "Правы альянс" Юрый Карэтнікаў і іншыя.

Усяго ў кааліцыю ўвайшло дзевяць моладзевых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі