У Мінску ўгоншчык папрасіў мінака дапамагчы завесці аўто
Аўтамабіль, які спрабавалі скрасці
У Мінску ўгоншчык папрасіў дапамогі ў мінака, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
34-гадовы мінчанін вяртаўся дадому нападпітку. Па дарозе ён тузаў ручкі прыпаркаваных аўтамабіляў, і адзін з іх адчыніўся. Мужчына сеў у машыну, паспрабаваў яе завесці, але не атрымалася.
Тады ён папрасіў дапамагчы маладога чалавека, які праходзіў міма. Той, нічога не падазраючы, пачаў штурхаць аўто. Машына пару разоў завялася, але так і не паехала.
Усё гэта пабачыў відавочца, які затэлефанаваў у міліцыю. Супрацоўнікі ППС затрымалі з доказамі злачынства і ўгоншчыка, і ягонага няўдалага "памочніка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.