У Мінску забаранілі прадаваць алкаголь з 22.00
Гарэлка, піва і віно ў мінскіх крамах будуць прадавацца толькі з 9.00 да 22.00. Такое рашэнне прынялі сёння дэпутаты Мінгарсавета. Раней забарона на продаж алкаголю дзейнічала з 23.00 і да 8-й раніцы.
Таксама на разгляд дэпутатаў былі ўнесеныя яшчэ дзве прапановы. У прыватнасці, усталяваць рэжым працы міні-кавярняў і летніх кавярняў да 22 гадзін. Выключэнне складуць кавярні, якія належаць стацыянарным аб'ектам грамадскага харчавання.
Таксама прапанавана надаць Мінгарвыканкаму права забараняць продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва падчас правядзення агульнагарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.
Дэпутаты ў цэлым ухвалілі ўнесеныя міліцыяй прапановы. Тым часам канчатковую кропку паставіць Міністэрства юстыцыі, якое правядзе экспертызу праекта рашэння сесіі Мінгарсавета.
БЕЛТА